У Мінску пачынаюцца абмежаванні руху з-за трэніроўкі парада на 9 траўня
У Мінску пачынаюцца абмежаванні руху з-за трэніровак ваеннага парада, які адбудзецца 9 траўня ў гонар 75-ай гадавіны Перамогі ў ВАВ.
Як паведамляе «Мінсктранс«, трэніроўкі будуць праводзіцца з 16 сакавіка па 16 красавіка на аэрадроме «Ліпкі». У гэты перыяд механизаваная калона будзе перасоўвацца ад месца дыслакацыі да аэрадрома. Баявыя машыны на гусенічным хаду праедуць ад вуліцы Заснавальнікаў па дарозе Н-9067, а на колавым ходу па маршруце: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — МКАД, аэрадром «Ліпкі»
Трэніроўкі запланаваны на 17, 24 і 31 сакавіка, а таксама 7 і 14 красавіка. Калона будзе выязджаць у 4:50. У гэты ж час запланаваны абмежаванні руху па яе маршруце.
Вяртанне з аэрадрома «Ліпкі» запланавана на 19 і 26 сакавіка, а таксама 2, 9 і 16 красавіка. Калона будзе выязджаць у 19:50. У гэты ж час будзе абмяжоўвацца рух па яе маршруту.
Час праходжання калоны ацэньваецца ў 60 хвілін.