У калоніі палітвязняў просяць напісаць прашэнне аб вызваленні

У калоніі «Віцьба-3» палітзняволеных просяць напісаць прашэнне аб вызваленні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

img_20200904_180419.jpg

Пра гэта распавяла «Белсату» маці аднаго з палітвязняў. Паводле яе слоў, у канцы траўня ў віцебскую выпраўленчую калонію прыехаў пракурор з Мінска і папрасіў зняволеных напісаць такое прашэнне.
«Больш за палову зняволеных адмовіліся гэта зрабіць, але былі і тыя, хто пагадзіўся», — сказала жанчына.
Па стане на 5 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 470 чалавек.


euroradio.fm