У Гомелі праходзіць «Сустрэча недармаедаў» (ужывую)

Дэмакратычныя сілы Гомеля праводзяць у горадзе акцыю супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах») нягледзячы на забарону гарадскіх уладаў.

edfdc23e_2851_41d8_80e6_2ff37e49d35f_w1023_r1_s.jpg

Акцыя праходзіць на плошчы Паўстання. "Радыё Свабода" вядзе наўпроставаю трансляцыю гомельскай «Сустрэчы недармаедаў».

Пра намер выйсці сёння на вуліцы супраць дэкрэту № 3 заявілі таксама актывісты ў Гродна і Магілёве.

bc3babb7_0235_4e51_adb7_96974c70f1b5_w650_r1_s.jpg


Магілёўскія ўлады адмовілі апазыцыі ў правядзеньні 19 лютага «Маршу недармаедаў», таму мясцовыя актывісты заклікалі ў прызначаны час (12.00.) проста гуляць па вуліцы Ленінскай.

У Гродна апазіцыя плануе выйсці пратэставаць супраць прэзыдэнцкага дэкрэту на плошчу Савецкую а 14-й гадзіны.

www.svaboda.org