У гарадзенскіх журналістаў ідуць ператрусы
У Гародні адбываюцца ператрусы ў журналістаў-фрылансераў, сярод іх музыка Алесь Дзянісаў.
Пра гэта ў фейсбуку паведаміў журналіст Андрэй Мялешка.
Па яго інфармацыі, Алеся Дзянісава сёння затрымалі ў горадзе, пратрымалі некалькі гадзін у пастарунку і прывезлі дадому, дзе пачаўся ператрус.
Як паведамляе Белсат, каля 21.50. ператрусу ў калегі Дзянісава Аляксея Кайрыса скончыўся: праваахоўнікі забралі 3 кампутары, тэлефон і цвёрды дыск з флэшкамі. Ператрус прайшоў у межах праверкі па двух справах – праца без акрэдытацыі і абраза. Верагодна, гаворка ідзе пра абразу кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» ад 20.04.2018 году ў праграме «Аб’ектыў» – «Жыхары інтэрнату: «Заходзіш з дзіцём у душ – там ляжыць здохлы пацук!»
У Алеся Дзянісава па вынікаў ператрусу забралі відэкамеру, тэлефон ды іншую тэхніку.