У форме з вышыванкай будзе выступаць яшчэ адзін беларускі клуб
Нацыянальнага ў беларускім спорце з кожным днём становіцца ўсё больш. Форму з нацыянальным арнаментам прадставіў міні-футбольны клуб «Сталіца».
Менскі клуб першым з беларускіх міні-футбольных камандаў прадставіў новы гасцявы камплект формы ў незвычайнай для каманды чырвона-белай расфарбоўцы і з элементамі нацыянальнага арнаменту. Нагадаем, што «Сталіца» да гэтага выступала ў форме чорна-зялёнага колеру. Дызайн формы сумесна распрацоўвывалі беларускія і італьянскія спецыялісты з фірмы «Macron». Форма выраблялася ў Італіі. У новай форме ўпершыню на пляцоўку «Сталіца» выйдзе 15 кастрычніка ў дэрбі супраць МАПІДа.
Раней шэраг беларускіх клубаў стаў пісаць прозвішчы на футболках на роднай мове. Толькі ў вышэйшай футбольнай лізе чэмпіянату Беларусі прозвішчы гульцоў па-беларуску піша 6 з 16 каманд эліты: менскае і берасцейскае «Дынама», жодзінскае «Тарпеда» і «Крумкачы», «Гарадзея» і гарадзенскі «Нёман». А баскетбольны клуб «Цмокі-Менск» адмовіўся ад расейскай мовы на афіцыйным сайце каманды.
Наступным крокам стала зʼяўленне вышыванкі. Яе мы можна ўбачыць на шлемах «Менскіх зуброў», якія гуляюць у амерыканскі футбол і на форме гандбольнай каманды «Віцязь», у форме з арнаментам выходзяць працаваць на матчы чэмпіянату Беларусі па валейболе беларускія суддзі. У форме з вышыванку гуляе нацыянальнай футбольная зборная Беларусі і нават на Алімпіядзе ў Рыа нашы спартоўцы выкарыстоўвалі нацыянальныя ўзоры.
Паводле belsat.eu