У ДТЗ у Гродне загінуў ксёндз Тадэвуш Вышынскі

Аўтамабільная аварыя здарылася 23 снежня ў Горадні. 86-гадовы святар ехаў па вуліцы Белуша і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машына выскачыла з праезнай часткі і ўрэзалася ў дрэва.

dtz_1.jpg

Супрацоўнікі МНС выцягнулі яго з разбітай машыны і перадалі хуткай дапамозе. Медыкі спрабавалі рэанімаваць святара, аднак не змаглі ўратаваць яму жыццё. Сярод версіяў здарэння – кепскае самаадчуванне.

dtz2.jpg

Прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся ў 1930 годзе на Белсаточчыне ў Польшчы. Святарскую службу ў Горадні распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гарадзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.

Паводле belsat.eu