У чацвер выходзіць на волю Павел Севярынец
У чацвер, 26 кастрычніка, пасля 15 сутак арышту на волю выходзіць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Палітыка мусяць вызваліць каля 20:00 з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Паўла Севярынца 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі. На суткі яго забралі проста з вуліцы 11 кастрычніка.