У Брэсце затрымалі Алега Вялава — актывіста, які выступаў супраць акумулятарнага завода
Учора быў затрыманы Алег Вялаў. Мужчына вядомы як актывіст супраць Брэсцкага акумулятарнага завода, піша «Вясна».
Як паведамілі знаёмыя Алега, спачатку дома ў мужчыны правялі вобшук. Затым Вялава затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы, але за што дакладна — невядома. Зараз актывіст знаходзіцца ў Ленінскім ІЧУ Брэста, магчыма, заўтра адбудзецца суд.