У Беларусі зафіксавана 335 новых выпадкаў COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 335 пацыентаў з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне пацверджаны 980 680 выпадкаў.

Выпісаныя за дзень 236 пацыентаў. Ачунялымі лічыцца 973 231 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 2 чалавекі. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6949 смяротных зыходаў.
У краіне зрабілі 13 167 283 тэсты, у тым ліку 9910 за суткі.