У Беларусі за суткі афіцыйна 1757 новых выпадкаў COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1757 выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлены 663 813 чалавек з станоўчым тэстам на каронавірус.

З учорашняга дня выпісаныя 2297 пацыентаў. Ачунялі 652 874 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі памерлі 5162 пацыенты з каронавірусам. З іх за суткі памерлі 15 чалавек.
Усяго праведзена 10 525 190 тэстаў. З учорашняга дня выканана 23 492 даследаванні.