У Беларусі выявілі 1010 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1010 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выявілі 710 632 выпадкі інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 1046 чалавек. Афіцыйна ачунялі 703 216 пацыентаў з пацверджаным дыягназам, перадае REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 5757 хворых. За суткі памерлі 18 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 11 245 599 тэстаў, з іх з учорашняга дня выканана 35 423 даследаванні.