У Беларусі выяўлены новы від птушак
У Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў пойме ракі Свольна арнітолагі знайшлі аўсянку-рэмеза.
Раней гэтая птушка гнездзілася недалёка ад беларускай мяжы, але на тэрыторыі Беларусі яе да 2 кастрычніка не сустракалі.
Аўсянка-рэмез стала 333-й у спісе відаў птушак, якія жывуць у нашай краіне.
Аўсянка-рэмез — пералётная птушка. Летам жыве ў паўночных шыротах: ад Скандынавіі да Берынгава праліва. На зімоўку ляціць ва ўсходні Кітай і Японію. Гняздуецца пераважна ў вільготных хваёвых лясах.
naviny.by