У Беларусі ўнеслі змены ў правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў

У Беларусі ўнеслі карэкціроўкі ў правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў. Змены прынялі для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымулявання дзелавой актыўнасці ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, паведамляецца на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Карэкціроўкі прадугледжаны пастановай Саўміна ад 29 чэрвеня 2018 г. № 515.

dom_byta_buzhan_prachechnaya_img_0769.jpg

Пастанова дазваляе арганізацыям і ІП, якія аказваюць бытавыя паслугі, самастойна ўсталёўваць рэжым працы аб'ектаў бытавога абслугоўвання, якія належаць ім, без ўзгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі і забяспечваць яго захаванне. Выключэнне складае рэжым працы пасля 23.00 і да 7.00, які падлягае ўзгадненню з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па месцы знаходжання названых аб'ектаў.
Парадак афармлення замоваў на бытавыя паслугі і ўліку матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў працы, арганізацыі і ІП таксама зараз могуць вызначаць самастойна. Выключэнне складаюць бытавыя паслугі па хімічнай чыстцы, афарбоўцы і (або) інтэнсіфікацыі колеру вырабаў, у галіне вытворчасці ювелірных вырабаў і аналагічнай прадукцыі, па рамонце ювелірных вырабаў, тэхабслугоўванню і рамонту механічных транспартных сродкаў.
Унеслі змяненні і ў парадак аказання паслуг па тэхабслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў у майстэрнях, размешчаных на тэрыторыі гаражных кааператываў. Так, індывідуальны прадпрымальнік можа выкарыстоўваць гараж ў якасці майстэрні для аказання паслуг па тэхабслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў без згоды агульнага сходу членаў (сходу ўпаўнаважаных членаў) гаражнага кааператыва.
Пры гэтым выканаўца павінен выконваць агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Паводле tut.by