У Беларусі пацверджаныя яшчэ тры выпадкі каронавіруса
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сённяшні момант таксама атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні, пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыента будуць выпісаныя са стацыянара.
Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19, здавальняючы. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання.
Што тычыцца трох пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў I-га ўзроўню (пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі і ў якіх у выхадныя прыйшлі тры станоўчыя тэсты), то на сённяшні дзень вынікі аналізаў на наяўнасць РНК каронавіруса пацвердзіліся. Аднак, зазначае прэс-служба ведамства, прэвентыўная ізаляцыя дадзеных пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюджвання захворвання. На сённяшні дзень гэтыя тры пацыента адчуваюць сябе здавальняюча. Тэмпература нармальная, скаргаў няма.
Такім чынам, на цяперашні час у Беларусі выяўлена дзевяць выпадкаў каронавіруса.