У Беларусі чарговы антырэкорд па захворванні COVID-19 — трэція суткі запар!
Сёння Міністэрства аховы здароўя абвясціла, што за суткі на COVID-19 захварэлі 2387 чалавек. Сутачны паказчык перавысіў учорашні, калі было заяўлена аб 2302 выпадках. З пачатку пандэміі іх было зарэгістравана 740 988.

З учорашняга дня выпісаныя 2249 пацыентаў. Афіцыйна ачунялі 732 012 чалавек, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, зафіксавана 6039 смяротных выпадкаў. За суткі паведамляецца аб 15 памерлых.
Усяго праведзена 11 691 404 тэстаў. З учорашняга дня выканана 43 184 даследаванні.