У Беларусі будуць трансляваць украінскі навукова-асветніцкі канал «EPOQUE»
Міністэрства інфармацыі дазволіла ў Беларусі тры замежныя тэлеканалы — украінскі навукова-асветніцкі канал "EPOQUE", "TV 1000 Comedy" і Viasat Nature / History HD. Дазвол выдадзены на тры гады, паведамляе Еўрарадыё.
Таксама міністэрства выключыла са спісу дазволеных тры тэлеканалы — "Fine Living", "Travel Channel" і "МУЗ". Тэрмін дазволу на трансляцыю гэтых каналаў на тэрыторыі Беларсуі скончыўся, а па атрыманне новага дазволу ніхто ў Мінінфарм не звяртаўся.