У Барысаве «знік» дырэктар буйнога завода. Магчыма, яго затрымалі
«Знік» дырэктар Барысаўскага завода агрэгатаў Пётр Кацуба. Работнікі завода ўпэўненыя, што кіраўніка затрымалі. Аднак сілавыя ведамствы пра яго затрыманне пакуль што афіцыйна не паведамлялі, піша «Еўрарадыё».
У прыёмнай кажуць, што абавязкі дырэктара выконвае галоўны
інжынер Дзяніс Андрэеў. У прыёмнай таксама станоўча адказалі на пытанне пра
затрыманне Кацубы: «Так, гэта не жарт».
Аднак пацвярджэння таго, што разам з дырэктарам затрымалі
яшчэ некалькі чалавек, няма.
На сайце прадпрыемства дырэктарам дагэтуль пазначаны Пётр
Кацуба.
Барысаўскі завод агрэгатаў — частка холдынгу «Аўтакампаненты», якім кіруе ААТ БАТЭ. Завод спецыялізуецца на выпуску турбакампрэсараў, пнеўмакампрэсараў, вадзяных і алейных помпаў, алейных фільтраў.