ТБМ прапануе Мінкульту ўшанаваць памяць беларускіх рэстаўратараў В.Слюнчанкі і С.Друшчыца

Адпаведны ліст старшыня ТБМ Алег Трусаў накіраваў ліст міністру культуры Барысу Святлову.  



trusau_0311.jpg

euroradio.fm

У Год культуры ў Беларусі Таварыства беларускай мовы прапанавала ўшанаваць памяць беларускіх рэстаўратараў В.Слюнчанкі і С.Друшчыца.

ТБМ просіць уключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемстваў, звязаных з ажыццяўленнем Указа Прэзідэнта Беларусі № 522 на гэты год, устаноўку і адкрыццё мемарыяльных дошак у гонар славутых беларускіх рэстаўратараў-архітэктараў Валерыя Слюнчанкі і Сяргея Друшчыца на будынках, да аднаўлення якіх яны мелі непасрэднае дачыненне, (альбо ў іх інтэр'ерах) Полацкай Сафіі і Нясвіжскага замка (адпаведна).

Алег Трусаў выказаў пажаданне, каб у музейнай экспазіцыі гэтых адноўленых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі былі размешчаны стэнды, прысвечаныя біяграфіям гэтых дзеячоў беларускай культуры.