Святлана Ціханоўская — у топ-5 прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію
Так ацэньваюць шансы беларускага дэмакратычнага лідара букмекеры.
![_5346271232049394993_120.jpg _5346271232049394993_120.jpg](/img/v1/images/_5346271232049394993_120.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Ціханоўская трапіла ў топ-5 прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.
Па версіі букмекераў, яна займае 4-е месца
сярод 329 кандыдатаў. Найбольшыя шанцы на атрыманне прэміі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Таксама ў топ-5 трапілі расійскі палітзняволены Аляксей Навальны, шведская экаактывістка Грэта Тунберг і грамадская дзяячка з ЗША Александрыя Акасіа‑Картэс.
У гэтым годзе памер Нобелеўскай прэміі складзе каля 1,2 мільёна долараў. Лаурэат прэміі міру стане вядомы на пачатку кастрычніка.