Святлана Алексіевіч: «Рыхтуйцеся да новага часу — і ён настане!»
Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч разам са Святланай Ціханоўскай наведала прэм’еру дакументальнага фільма «Кураж» на фестывалі на «Berlinale», прысвечанага падзеям у Беларусі, перадае «Белсат».

Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч (сястра Марыі Калеснікавай) і Святлана Алексіевіч. Фота: Белсат
«Я б хацела сказаць: дарагія сябры, не адчайвайцеся. З намі адбылося летам мінулага года самае галоўнае: мы адчулі, што мы — беларусы, што мы — нацыя. Мы гэта зрабілі, мы гэта зразумелі. І гэта назаўжды застанецца ў нашай гісторыі, а амае галоўнае — у нашай свядомасці. Таму, канечне, перамога будзе. Але, можа быць, яна не будзе вось так хутка, як бы нам хацелася. Нам у 90-я гады таксама думалася, што вось яна — свабода, літаральна за вуглом. А, як бачыце, 30 гадоў прайшло і мы аказаліся ў дыктатуры. Так што рабіце сябе, рыхтуйцеся да новага часу — і ён будзе!» — звярнулася Святлана Алексіевіч да беларусаў.