Свята роднай мовы разам з «Арт Сядзібай»

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, «Арт Сядзіба» запрашае разам адзначыць Свята роднай мовы.

svyata_proga_2_.jpg


Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
«Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы», кажуць арганізатары свята.
Свята роднай мовы адбудзецца 21 лютага ў мінскім кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).
Праграма: 

17:00 – 20:00 – на другім паверсе будзе праходзіць «Жывая бібліятэка». Гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. «Кніга» – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляды.
17.00 –  21.00 – на другім паверсе будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Мова» і іншыя. 18:00 – 19:00 – на галоўнай сцэне Ганна Комар прэзентуе першы зборнік вершаў культавага амерыканскага аўтара Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Укладальніца і перакладчыца раскажа цікавых фактаў пра Букоўскі, распавядзе пра кнігу і пачытае вершы з яе.
19:00 – 22:00 – у галоўнай залі выступяць беларускія гурты: RahisMIKITA  Бяз НазвыThe Superbullz17:00 – 22:00 – кожны зможа паставіць свой подпіс пад Першай Устаўной Граматай Беларускай Народнай Рэспублікі, якая з’явілася на свет 100 гадоў таму. Кожны зможа атрымаць копію Устаноўнай граматы сабе на памяць; 18:00 – 20:00 – на другім паверсе для дзетак падрыхтаваная дзіцячая праграма: батлейка і фотазона;Увесь вечар будзе працаваць кірмаш ад symbal.by і hareza.by
Уваход вольны, трэба запісацца тут або па тэлефоне: +375 25 996 93 76