Свіслацкія актывісты ўшанавалі загінуўшых у гета

Свіслацкія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць загінуўшых габрэяў у час другой сусветнай вайны, запаліўшы і паставіўшы ля помніка знічы.



dzes_2.jpg

Помнік загінуўшым жыхарам, пераважна габрэям, які знаходзіцца ў так званым Вешаўніку на ўскрайку Свіслачы, зараз у занядбаным стане, амаль нікому няма справы да яго. Даезду да самога помніка фактычна няма. Трэба прабірацца да яго праз гразь.

У гэтым месцы было пахавана каля паўтары тысячы чалавек, а зараз наўкола фактычна ралля. Мясцовых габрэяў у Свіслачы не засталося, а мясцовыя ўлады толькі дэкларуюць, што “ніхто не забыты”.

dzes-1.jpg

Беларускае Радыё Рацыя