Сведкі Іеговы спадзяюцца на аб’ектыўнае расследаванне смерці падлетка ў Рэчыцы

Сведкі Іеговы па ўсёй Беларусі ўзрушаныя падзеямі ў Рэчыцы, дзе 25 жніўня быў знойдзены мёртвым іх 16-гадовы адзінаверац, паведамілі КРЫНІЦА.INFO ў Рэлігійным аб’яднанні Сведак Іеговы ў Беларусі.



reczyca.jpg

У паведамленні гаворыцца, што смерць маладога чалавека, а па папярэдняй версіі — гэта самагубства, стала поўнай нечаканасцю для ўсіх, хто ведаў яго. Шчыра спачуваючы родным і блізкім юнака, у РА спадзяюцца, што расследаванне зможа ўстанавіць сапраўдную карціну таго, што адбылося.
Прадстаўнікі Рэлігійнага аб’яднання шкадуюць таксама пра тое, што некаторыя СМІ выказалі здагадкі пра ўзаемасувязь паміж гэтымі трагічнымі падзеямі і веравызнаннем сям’і. Сведкі Іеговы, падкрэсліваюць, што як і ўсе бацькі, вельмі любяць сваіх дзяцей і імкнуцца засцерагчы іх ад згубнага ўплыву; самагубства ў дадзеным веравызнанні таксама лічыцца смяротным грахом.
Сведкі Іеговы таксама ўказваюць на тое, што не гледзячы на ​​ўсе высілкі, і ў рэлігійныя колы пранікае тэндэнцыя росту самагубстваў сярод моладзі ва ўсім свеце. Паводле даследаванняў, у ЗША яно з’яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці прычынай смерці сярод юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў, а за апошнія дваццаць гадоў колькасць самагубстваў сярод дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў падвоілася.
krynitsa.info