У Мінску пакажуць фільм пра правы парадзіх, якога няма ў адкрытым доступе

Праект «Радзіны» праводзіць сустрэчу, прымеркаваную да прызнання ААН у 2019 годзе «акушэрскага гвалту» праблемай правоў чалавека. Падчас мерапрыемства 31 студзеня будзе паказаны фільм брытанскай рыжысёркі Тоні Харман «Freedomforbirth». Удзельніцы таксама абмяркуюць свой досвед родаў з адмыслоўцамі.

birth_2747060_1280_1.jpg


«Freedomforbirth» («Свабода ў родах») — фільм аб правах жанчын у родах. Гэтыя правы тут паказаны ў кантэксце правоў чалавека ў цэлым. Фільм, як і Даклад ААН аб праблеме акушэрскага гвалту і правоў у родах, прапануе рашэнні, якія могуць дапамагчы абараніць правы жанчын.
У праграме сустрэчы «Свабода ў родах»:
1. Правы парадзіх, магчымасці іх рэалізацыі ў Беларусі. Праблема «акушэрскага гвалту». Экспертка па правах і патрэбам парадзіх — Вераніка Заўялава.2. Прагляд фільма «Freedomforbirth» — «Свабода ў родах».Мова фільма — англійская. Субтытры на рускай. Рэжысёр і прадзюсер фільма ToniHarman. Фільма няма ў адкрытым доступе.3. Абмеркаванне фільма, правоў парадзіх, вашага вопыту родаў і вашых асабістых пытанняў сумесна з псіхалагіняй Настай Шут.


Для каго?
• жанчыны, якія плануюць цяжарнасць і роды, тыя, хто хоча перажыць свой досвед родаў; іх партнёры;• перынатальныя спецыяліст_ы / кі;• журналісты_ы / кі, якія пішуць на тэму жаночага вопыту, правоў жанчын, абставінаў і ўмоваў родаў;• усе, хто цікавіцца тэмай правоў жанчын.
Сустрэча праводзіцца з мэтай пазнаёміць зацікаўленую аўдыторыю з дакладам ААН па пытанні гвалту ў адносінах да жанчын у родах і ў падтрымку краудфандынгавай кампаніі праекта «Радзіны» на Molamola.
Мерапрыемства адбудзецца 31 студзеня. Пачатак у 18.00. Зала «Тэрыторыя правоў» па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская 16, пам. 404 (метро Уручча).
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.