Супраць Міхаіла Жамчужнага здзяйсняюцца правакацыі?

Пра гэта ён паведаміў у лісце да грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі.

zhamchuzhny_1.jpg


Ліст быў адпраўлены вязнем яшчэ 27 сакавіка, аднак дайшоў толькі цяпер.
"На жаль, у нас змянілася кіраўніцтва, і адразу пачалася “НЭП”. Ліставанне, як  абрэзала, нават ад тых,хто абяцаў Але я трымаюся.  Два тыдня таму назад мяне, як  раней і Андрэя Бандарэнку, спрабавалі дыскрэдытаваць, але безпаспяхова пакуль))) Мяне абаранілі вязні, досвед Андрэя і Ваша Малітва. Але спробы працягваюцца, таму я не выключаю, што пераеду ў адзіночную камеру. Ужо загатаваў 3 заявы і нашу пры сабе. Таму магчымыя перабой з ліставаннем. Не хвалюйцеся, я усе вытрымаю. Сітуацыю кантралюю. Пакуль усё добра))",  — напісаў Міхаіл Жамчужны.
Нагадаем, раней яго паплечніка па праваабарончай арганізацыі "Платформа Інавэйшн" Андрэя Бандарэнку ў турме спрабавалі  справакаваць, у выніку чаго вязень мог бы атрымаць нізкі сацыяльны "турэмны" статус, аднак з дапамогай іншых вязняў і грамадскага розгаласу ўсё абыйшлося. Відавочна, цяпер пад аналагічнай пагрозай знаходзіцца Міхаіл Жамчужны.