Супраць гомельскай мастачкі пачалі крымінальную справу
Гомельскую мастачку Марыю Тульжанкову 15 кастрычніка пакаралі 15-дзённым арыштам за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведамляе «Радыё Рацыя».
![Фота: nv-online.info Фота: nv-online.info](/img/v1/images/maryja_tulzankova.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: nv-online.info
22 кастрычніка ад яе сяброў стала вядома, што супраць Марыі распачалі крымінальную справу аб «масавых беспарадках».
Сёння з мастачкай, якая цяпер у ізалятары часовага ўтрымання, праводзяць следчыя дзеянні. Для гэтага ў ізалятар выклікалі адваката. Пакуль невядома, якія менавіта дзеянні мастачкі падпалі пад крымінальны артыкул.
Апошнія гады Марыя Тульжанкова вучылася ва Уроцлаве (Польшча). Выкладчыкі і студэнты польскай ВНУ выказвалі пратэст супраць 15-дзённага арышту былой студэнткі.