Стварылі верталёт, годны прэміі Сікорскага
Пасля 33-х гадоў чакання амерыканскае верталётнае аб’яднанне ўручыла ўзнагароду імя вялікага авіяканструктара Ігара Сікорскага за стварэнне верталёта на мускульнай цязе.
13.07.2013: Заліковы палёт "Atlas"-a
Прэмію$ 250 тыс. атрымала канадская
кампанія «AeroVelo» з універсітэту Таронта. Іхны апарат «Atlas» лятае на адной чалавечай сіле —
пілот круціць педалі, што прыводзяць у рух чатыры вінты. Верталёт, а хутчэй квадракоптэр, ледзьве змяшчаецца на ўніверсітэцкім футбольным полі — шырыня апарату сягае 50 метраў, а даўжыня
лопасцей кожнага вінта — 20 метраў. Разам з гэтым апарат важыць усяго 55 кілаграмаў.
Умовы конкурсу толькі падаюцца простымі — цягам 33-х гадоў ніхто не здолеў збудаваць верталёт, які б адпавядаў патрабаванням прэміі: апарат мусіць выкарыстоўваць толькі «энергію
чалавека» і пратрымацца ў паветры 60 секундаў. Амерыканскае верталётнае аб’яднанне падкрэслівае, што сэнс конкурсу не быў у тым, каб стварыць годны да штодзённага ўжытку апарат, а
проста даказаць, што гэта магчыма.
Дарэчы, упершыню адарвацца ад зямлі на адной толькі мускульнай цязе атрымалася ў 1989 годзе. Тады гэтыя некалькі сантыметраў ад зямлі сталіся вялізарнаю сенсацыяй, аднак нават пасля сённяшняй перамогі «Atlas’у» да рэальнага ўжывання такіх апаратаў вельмі далёка.
У.Ш., belsat.eu