Стрыт-арт фэст Vulica Brasil завяршыўся танцамі

На вуліцы Кастрычніцкая ў Мінску холад не адчуваўся, бо людзі без перапынку танчылі, рухаліся, гулялі ў бадмінтон, спрабавалі капоэйру, макулеле, форро, малявалі. Па  месцах свежага стрыт-арт ездзіў аўтобус з экскурсіяй



У салоне аўтобуса знаходзіліся і мастакі з арганізатарамі. Падчас паездкі яны распавядалі адкуль браліся ідэі, як наогул праходзіў працэс адбору эскізаў, з якімі складанасцямі ім прыйшлося сутыкнуцца. Напрыклад, адзін з арганізатараў распавёў, што за адмысловай фарбай ездзілі ў Іспанію, бо толькі там яна і прадаецца.

У 16.00 на галоўную сцэну падняліся арганізатары, мастакі і фундатары. Адбылася цырымонія ўручэння падарунка Мінску на Дзень горада — усяго зробленага стрыт-арта, у форме фатаграфій з подпісамі мастакоў.

Пасля  за дыджэйскі пульт стаў адзін з мастакоў, практычна адразу ж разварушыўшы натоўп. Пад канец на галоўнай сцэне выступіў гурт SHUMA.