«Старшыня сельсавета мне так і гаворыць: чаго ты сюды прыпёрлася»

З 15 кастрычніка 2008 года ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень вясковых жанчын. Але ў Беларусі пра вясковую жанчыну ўспамінаюць добра, хіба на дзень сельгасработніка.



viaskovyja_zanczyny.jpg

Хаця роля вясковых жанчын у эканоміцы краіны значная, а праца і доля цяжкая ва ўсе часы. Пра гэта 70-гадовая вясковая пенсіянерка Галіна Рудак, ударнік дзвюх пяцігодак і камуністычнай працы пра Савецкім Саюзе, распавяла Радыё Рацыя.

Адзін раз давялося папрасіць дапамогі, мне далі адказ: у вас чацвёра дзяцей, няхай дзеці дапамагаюць.

Я сама з Гомельскай вобласці, 20 кастрычніка будзе 15 гадоў як тут жыву. То мяне начальства не лічыла і за чалавека. Старшыня сельсавета гаворыць: якога хрэна ты сюды прыпёрлася, бо табе там добра было.

Пасля таго ў мяне знікла цікавасць да жыцця.

Спадарыня Галіна – удава. Але муж апорай у нялёгкім вясковым жыцці не быў — яго перамог алкаголь, як і многіх на вёсцы мужчын. Дзеці выраслі добрымі і спагадлівымі. Але матэрыяльна дапамагчы не могуць — у кожнага свае сем’і і невысокія заробкі. Гэта яна дапамагала ім колькі магла і чым магла.

Паводле Галіны Рудак, так жыве большая палова вясковых жанчын.

Беларускае Радыё Рацыя