Стала вядома, па якім артыкуле будуць судзіць тых, хто павесіў бел-чырвона-белы сцяг ў Гомелі
Учора стала вядома аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да гараджан, якія павесілі бел-чырвона-белы сцяг падчас мірнай акцыі ў Гомелі.
«Паводле звестак следства, 16 жніўня ў перыяд часу з 16: 30 да 17: 25 гадзін у горадзе Гомелі на плошчы ім.Леніна неўстаноўленыя асобы спусцілі з флагштока Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, абматалі вакол тычкі, а праз некаторы час скруцілі яго і змясцілі каля агароджы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава рэдакцыі «Сильных Новостей».
Распачатая крымінальная справа па артыкуле 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). За дадзенае правапарушэнне могуць быць ужытыя санкцыі ў выглядзе штрафу, папраўчых работ. Максімальнае пакаранне-пазбаўленне волі тэрмінам да 1 года.
У дадзены момант высвятляюцца асобы, якія маюць дачыненне да інцыдэнту. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, дапытваюцца сведкі.