Стала вядома, колькі чалавек затрыманы па справе TUT.BY (абноўлена)

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў спіс затрыманых 18 траўня супрацоўнікаў TUT.BY.

download_207.png


18 траўня былі затрыманы:

- генеральны дырэктар Людміла Чэкіна

- намесніца галоўнага рэдактара Вольга Лойка — затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. З раніцы яна была ў офісе рэдакцыі, там яе і затрымалі сілавікі. Яе працэсуальны статус пакуль невядомы

- галоўны бухгалтар Анжэла Асад

- намеснік бухгалтара Марыя Новік

- намеснік дырэктара Ірына Рыбалка

- дырэктар па персаналу Надзея Адамовіч

- намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко — увечары выйшаў на волю пасля допыту ў ДФР. Ён знаходзіцца ў статусе сведкі, даў падпіску аб невыдаванні.

- журналіст Алена Талкачова — затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

- інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі — адпушчаны дадому. Ён пад падпіскай аб невыдаванні.

- бізнес-аналітык Вадзім Трусаў

- начальнік аддзела маркетынгу Ганна Заяц

- начальнік аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч

- менеджар Андрэй Аўдзееў.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», таксама «па справе TUT.BY» была затрыманая Ганна Воранава. Да яе раніцай прыйшлі сілавікі і затрымалі — дагэтуль яна не выходзіць на сувязь.

Падрабязнасці чарговага пераследу TUT.BY: