«Справу Бяляцкага» збіраюцца выдаць па-польску
Праект «Паляк Можа» (Polak potrafi) выступіў з ініцыятывай збору сродкаў для перакладу і выдання кнігі пра крымінальны пераслед і суд над старшынёй Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім на польскую мову.
Сімвал беларускай апазіцыі, абаронца рэпрэсаваных, які змагаўся за абарону правоў чалавека, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі правёў у няволі больш за 1000
дзён. Улады Беларусі ў выніку палітычна матываванага працэсу асудзілі яго на 4,5 гады турмы строгага рэжыму.
Факт, што Алесь Бяляцкі быў датэрмінова вызвалены, аднак гэта не азначае, што сыстэма ў Беларусі зьмяняецца. Нельга забывацца, што напаткала Бяляцкага і праз што праходзяць штодня палітвязьні ў
Беларусі. Таму нашая фундацыя хоча перакласьці на польскую мову кніжку Валерыя Каліноўскага «Справа Бяляцкага», — паведамляецца на сайце «Інстытута
Свабоды».
Заснавальнікі праекта вераць, што «публікацыя кніжкі па-польску будзе нагодай для польскіх чытачоў, каб пазнаёміцца з з лёсам выключнага апазыцыянера, жыццё якога бесперапынна ўвасабляе
словы Паўла Сцігая пра тое, што заўжды «належыць стаяць на варце праўды, змагацца за справядлівасць, дамагацца свабоды і падтрымліваць салідарнасць».
spring96.org