Спіс невыязных закладнікаў папоўніў журналіст

Сёння раніцай шэф-рэдактара газеты “Наша ніва Андрэя Дынько ссадзілі з мінскага цягніка на Вільню.

Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства, паведамляе выданне.

Такім чынам, гэта новае пацверджанне наяўнасці нефармальна “чорнага спісу невыязных з Беларусі палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, які ёсць адказам уладаў на візавыя санкцыі з боку Захаду.

e074a2975740cdf3948cfc063892260e.jpg

Андрэй Дынько наступным чынам пракаментаваў забарону на выезд:
"Забарона на выезд — гэта высокая ацэнка працы газеты "Наша ніва" і сайта nn.by, а таксама мяне як інтэлектуала. Што цікава, крыніцы ў высокіх структурах тлумачылі, што ў спіс увойдуць асобы, якія выказваліся за ўвядзенне санкцый супраць Беларусі. У сілу сваёй прафесіі і спецыялізацыі я на тэму санкцый ніколі не выказваўся. Таму мой выпадак — гэта доказ таго, што насамрэч гэта звычайны спіс закладнікаў.
У асабістым сэнсе гэта, ясная рэч, зменіць мой лад жыцця. Раней я ўвесь час ездзіў па свеце з лекцыямі, дакладамі, выступамі. Зараз гэта будзе немагчыма. На гэтае лета мы з дзецьмі планавалі з’ездзіць на тыдзень у Кіеў да сяброў — таксама адпадае".
Журналіст кажа, што "разумець, што ты ў закладніках, — своеасаблівае пачуццё. Але таксама ёсць разуменне, што ў беларускіх умовах гэта таксама вялікі гонар. Не кожны можа такім пахваліцца".
Да выпадку з Дынько з Беларусі ў тую саму Вільню не змаглі трапіць на мінулым тыдні старшыня АГП Анатоль Лябедзька і ягоны аднапартыец Аляксандр Дабравольскі, лідар партыі “Справядлівы свет Сяргей Калякін, каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары Віктар Карнеенка, а таксама праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Зрэшты, палітыкі ўсё-такі здолелі дабрацца да Літвы праз Расію.
Паводле pyx.by