Смаргоншчына на старых фотаздымках

У гісторыка-краязнаўчым музеі наперададні новага года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Гартаючы старонкі гісторыі, на якой на старых фотаздымках адлюстраваная Смаргоншчына.



ge.jpg

На фотаздымках можна паглядзець, якім гэты горад і раён быў раней, як ён мяняўся. Тут кожны зможа ўбачыць знаёмыя месцы, будынкі, вуліцы такімі, якімі яны былі ў 1950-х, 60-х ці 70-х гадах.

У межах выставы аматары фатаграфіі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй адкрыцця фотаапарата і фатаграфіі. Выстава будзе працаваць да 25 студзеня.


Вольга Юркевіч, rh.by