Слонімскія актывісты БНФ распачалі кампанію супраць прапаганды тытуню

Сябры Партыі БНФ і Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі збор подпісаў у сувязі з намерам Гродзенскай тытунёвай фабрыкі стварыць уласную сетку па рэкламе і распаўсюду сваёй прадукцыі на тэрыторыі горада.



paliennie.jpg

Сабраныя подпісы жыхароў Слоніма і адпаведны зварот накіраваныя ў Слонімскі райвыканкам з патрабаваннем правядзення ў Слоніме грамадскіх слуханняў па намеры стварэньня ў горадзе сеткі рэкламы і прапаганды тытунёвых вырабаў.

 

Кіраўнік Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ Павел Севасцьян кажа, што з’яўляючыся спартоўцам-аматарам ён катэгарычна супраць распаўсюджвання палення тытуня. 

 

“Трэба самім сказаць рашучае “не” спробам за кошт народнага здароўя папаўняць дзяржаўную казну грашыма. Далучайцеся да нашых актывістаў, збірайце подпісы, патрабуйце прыняцця рашэння аб забароне дзейнасці тытунёвых шапікаў. Усё залежыць толькі ад нас з вамі” — сказаў Павел Севасцьян.

Паводле прэс-службы ПБНФ