Следчы камітэт: Дзмітрый Усхопаў памёр ад «камбінаванага атручвання» этылавым спіртам і марыхуанай
Следчы камітэт па Гомельскай вобласці паведаміў, што загінулы ў Рэчыцы ў навагоднюю ноч Дзмітрый Усхопаў памёр, згодна з агучанымі высновамі медыкаў, ад «камбінаванага атручвання» этылавым спіртам і марыхуанай.
Смерць затрыманага сілавікамі на прыпынку грамадскага транспарта Дзмітрыя Усхопава здарылася "ў выніку камбінаванага атручвання этылавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — тэтрагідраканабінолам", паведамляе Следчы камітэт.
Следчы камітэт сцвярджае, што да такой высновы прыйшла судова-медыцынская экспертыза. Акрамя таго, адзначае СК, у загінулага былога спартоўца знайшлі «прыкметы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія маглі спрыяць наступленню смерці ад камбінаванага атручвання».