Сёння ў Мінску развітаюцца з пісьменнікам Леанідам Мараковым
Як паведамілі ў Facebook сваякі Леаніда Маракова, цырымонія пройдзе ў Саборы Пятра і Паўла (Ракаўская вуліца, 4, каля станцыі метро "Няміга") з 12.30 да 14.00. А да гэтага, з 10-й раніцы будзе праходзіць набажэнства.
Маракоў памёр раніцай 17 снежня пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 58 гадоў. У пачатку года ён перажыў інсульт, пасля якога ў яго выявілі пухліну галаўнога мозгу.
Леанід Маракоў — даследчык сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Ён быў паспяховым бізнесменам, але пасля пачаў вывучаць лёсы рэпрэсаваных сваякоў, пісаць кнігі. Ён выдаў шматтомны энцыклапедычны даведнік пра рэпрэсаваных беларусаў, кнігу пра катаў, празаічныя творы.