Сёння ўночы будзе зоркапад. Час загадваць запаветныя жаданні
У ноч на 17 лістапада можна будзе назіраць метэорны паток пад назвай Леаніды.
Самыя яркія зарапады, звязаныя з гэтай падзеяй, адбываюцца раз у 33 гады. На жаль, 2014 год не з'яўляецца адным з такіх. Усім, хто жадае палюбавацца самым грандыёзным відовішчам, прыйдзецца пачакаць 2031 года. Аднак астраномы сцвярджаюць, што і ў 2014 годзе знічак будзе дастаткова. Толькі паспявайце загадваць жаданні.