Сёння ў праваслаўных — Вадохрышча

Сёння, 19 студзеня, праваслаўныя святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Іаанам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення.



vadochryshca.jpg

Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Дух Святы, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.
У гэты дзень у Беларусі традыцыйна хрысцяць дзяцей. Гэта таксама дзень водных працэдураў.
Вадохрышча — зіме палова. «Трашчы не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа на мароз прымаўка.