Сёння ў Мінску можна задарма прыдбаць ката і сабаку
У Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі (Мармуровая зала, вул. Старавіленскі тракт, 41) сёння з 13.00 да 16.00 гадзін адбудзецца дабрачынная акцыя «Быць дабрыні!».
У гэты дзень 60 бяздомных катоў і сабак будуць прывезены ў палац у надзеі здабыць гаспадара. Усе жывёлы прышчэпленыя, большасць з іх — стэрылізаваныя. На дабрачынную акцыю можна прынесці ўсё, што трэба для ўтрымання жывёл у прытулку.
Калі вы хочаце ўзяць жывёлу дадому, захапіце з сабой ланцужок і нашыйнік (для сабак) ды сумку (для катоў).
Пры перадачы жывёл новаму ўладальніку складаецца акт прыёму-перадачы, таму просьба пры сабе мець пашпарт. Прыводзіць жывёл, незарэгістраваных у акцыі, забараняецца.
Акцыя праводзіцца з 13.00 да 16.00 гадзін.