Сёння — Міжнародны дзень інтэрнэта
Ён прымеркаваны да дня смерці святога Ісідора Севільскага – стваральніка першай у свеце энцыклапедыі і чалавека шырокіх поглядаў. У 2003 годзе папа Ян Павел ІІ афіцыйна назваў яго заступнікам усіх карыстальнікаў камп’ютараў і інтэрнэту як скарбніцы чалавечых ведаў.
Акрамя таго, дата 4.04 вельмі падобная да памылкі HTTP 404 (“старонка не знойдзена”).
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе ўсіх сваіх калег, чыя праца звязаная з Сецівам, а таксама ўсіх вэб-майстроў і інтэрнэт-распрацоўшчыкаў, без якіх журналісцкая праца ў інтэрнэце не мела б такога плёну!