Сярод узброеных баевікоў у Славянску ёсць прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Казахстана
У Славянску сярод ўзброеных баевікоў знаходзяцца добраахвотнікі з Расіі, Беларусі, Казахстана і іншых былых савецкіх рэспублік. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на амерыканскі штотыднёвік TIME.
Фота @Segozavr / Twitter
Карэспандэнт амерыканскага выдання ўзяў інтэрв'ю ў самаабвешчанага "народнага мэра" Славянская Вячаслава Панамарова, які раней працаваў у бізнэсе па вытворчасці мыла, а цяпер
заклікае прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыйсці на дапамогу сепаратыстам.
"Мы маем патрэбу ў зброі, разумееце? У нас сканчаюцца
запасы ўсяго, але дух не вычэрпваецца", — сказаў Панамароў.
Па дадзеных амерыканскага
карэспандэнта, колькасць узброеных людзей пад кіраўніцтвам Панамарова, як ён сам сцвярджае, дасягала 2500 чалавек на пачатку тыдня.
Таксама адзначаецца, што сярод байцоў Панамарова ёсць і казакі.