Журналісты ідэнтыфікавалі расійскіх баевікоў у Славянску праз сацсеткі

Ўзброеныя сепаратысты ў Славянску на самой справе— расіяне, прадстаўнікі Церских казакоў, адзін жыхар Іркуцку, таксама прыезджыя з Крыма і жыхары ўкраінскіх гарадоў. Так выданне Ukrainian Policy ідэнтыфікавалі некалькі баявікоў, — перадае "5 канал".



ruskija_u_slaviansku.jpg

фота novayagazeta.ru
Яўген Панамароў родам з Беларэчанску, Краснадарскіагакраю. Яму 39 гадоў, ён зарэгістраваны як казак, актыўны ў супольнасці Церскага казачаства. Ён быў на многіх фота, зробленых у Славянску і Краматорску. Ён таксама сфатаграфаваўся з самаабвешчаным "мэрам" Славянска.

x1a.jpg.pagespeed.ic.3UWqwziBLE.jpg

Ціхан Карэтны родам з Расеі з Беларэчанску. Ён таксама сябра казацтва.

x2a.jpg.pagespeed.ic.PgK770yinl.jpg

Яўген Кавалёў таксама родам з Беларэчанску. Заўважаны ў форме Церскага казацтва.

x3a.jpg.pagespeed.ic.gJUmRn79l_.jpg

Антон Марозаў родам з Іркуцка, Расія. Яго асноўны профіль паказвае яго ў ваеннай форме. Сярод фота шмат неанацысцкай сімволікі, у тым ліку фота спальвання сцяга Ізраіля. Аляксандр Ганчаў быў заўважаны ў Крыме, на яго старонцы размешчаныя відэа трэніровак па правядзенні штурму. Ён з'яўляецца членам старонак у падтрымку Беркута, Рускага маршу, захапляецца Страйкболам. У графе горад пражывання указана Горлаўка. Таксама адзначана, што ён скончыў школу ў Макееўцы.

x4a.jpg.pagespeed.ic.t_f-slMPs6.jpg


Ігар Георгіеўскі родам з Крыма з Сімферопаля. Ён быў заўважаны ў Славянску, сфатаграфаваўся на фоне верталётаў на Славянскім аэрадроме, які спрабавалі захапіць сепаратысты.

x6a.jpg.pagespeed.ic.U6afl_KeYC.jpg

 Яўген Злы таксама з'яўляецца членам групоўкі ў Славянску. З'яўляецца сябрам Дансога казацтва.

x7a.jpg.pagespeed.ic.dBggm1EVzD.jpg

"Эдвард Піцерскі" месцам жыхарства на сваёй старонцы назваў Харкаў. Ён таксама адзначыў, што з'яўляецца сябрам байцоўскага клуба Оплот. Ён таксама падпісаны на супольнасці, якія падтрымліваюць Беркут, Антымайдан, за далучэнне Паўднёвага-Усходу Украіны да Расіі.

x8a.jpg.pagespeed.ic.HcUeXd10KV.jpg

 Дзмітрый "Харкаўскі" Шэлест. На сваёй старонцы на фатаграфіі ў камуфляжы напісаў, што яна зроблена ў Славянску. Ён адзначае, што з'яўляецца сябрам байцоўскага клуба Оплот.

x9a.jpg.pagespeed.ic.YJQwivnkDm.jpg