Сяргей Ціханоўскі этапаваны ў Жодзіна
Адвакат Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч паведаміла "Медыязоне", што яе падабароннага перавялі з мінскага СІЗА-1 у Жодзіна.
![p8181053_logo_1.jpg p8181053_logo_1.jpg](/img/v1/images/p8181053_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мацкевіч дадала, што наведвала Ціханоўскага напярэдадні ўвечары, 17 жніўня, і тады яшчэ не было вядома аб маючым адбыцца пераводзе.
Праваабарончы рух "Вясна" звязаў перавод Ціханоўскага з "запланаванымі акцыямі" ў ягоную падтрымку.
![Дзень народзінаў пад сценамі Валадаркі (фота, відэа, абноўлена) Дзень народзінаў пад сценамі Валадаркі (фота, відэа, абноўлена)](/img/v1/images/p8181053_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)