Сярэднявечны карабель паднялі з галандскага рэчышча
Будаўнікі натыкнуліся на гандлёвы карабель з 15 стагоддзя ля горада Кампена. Карабель быў пахаваны пад пяском і ілам.
Археолагі паднялі сераднявечны карабель з рэчышча ракі ў Нідэрландах, дзе ен знаходзіўся больш за 500 гадоў (відэа тут)
“Когг” 15 стагоддзя быў гандлёвым суднам, якое выкарыстоўвалася для плавання ў Паўночным і Балтыйскім моры.
Будаўнікі натыкнуліся на яго, калі яны рыхтаваліся выкапаць порт у горадзе Кампене.
Карабель знаходзіўся на глыбіні каля дваццаці метраў, быў прыхаваны пяском і ілам.
Карабель быў падняты ў спецыяльнай металічнай камеры.
Эксперты кажуць, што дзякуючы металічным умацоўкам когг быў мацнейшым за іншыя караблі таго ж часу, маўляў, у когга было менш рызыкі разваліцца.
Яны кажуць, што гэта рэдкая ўдача знайсці такі добра захаваны экзэмпляр.
У караблі знаходзяцца цагляная печ-арка і глазураваная плітка на задняй палубе.
Яго назвалі "Ijsselkogge" па дэльце ракі, дзе ен быў знойдзены.
Археолаг Вутэр Вальдус (Wouter Waldus) сказаў, што пасля ўзважвання 40-тоннага карабля яны даведаліся, што ягоная структура была ўстойлівай, што дазваляла ім працягнуць аперацыю.
Далікатнае судна будзе памешчанае ў Nieuw Land Heritage Centre у Леліштадзе (Lelystad), дзе яго будуць утрымліваць у сухасці ўвесь час.
Паводле: Sky news
Пераклад Піліпа Падбярозкіна