Сябры БХД Мядзельшчыны ўшанавалі памяць Казіміра Сваяка
Святочныя мерапрыемствы ў гонар 125-годдзя святара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка) прайшлі ў суботу, 20 чэрвеня, ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы вёскі Засвір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У гэтай падзеі актыўны ўдзел прынялі сябры Мядзельскай структуры Аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД Зміцер Вінаградаў, Іван Драўніцкі і Алесь Цыркуноў.
Казімір Сваяк служыў у Засвірскім касцёле ў 20-я гады мінулага стагоддзя. З Засвірскай парафіяй звязана найбольш інтэнсіўная літаратурная і грамадская дзейнасць Кастуся ў апошнія гады ягонага жыцця.
Нягледзячы на тое што гэта была малая парафія, да якой належала пяць невялікіх вёсак (Засвір, Коркі, Унукі, Ключаткі і Дубнікі), жыхары, пераважна беларусы — каталікі, з вялікім захапленнем
слухалі казанні маладога святара па-беларуску.
На святкаванне прыбылі госці з Астравеччыны і Мядзельшчыны (дзе ў Засвіры працяглы час вёў душпастарскую дзейнасць Канстанцін Стаповіч). Перад пачаткам урачыстых мерапрыемстваў прысутным раздалі
друкаваныя матэрыялы “З успамінаў пра Казіміра Сваяка і Засвір”, якія падрыхтаваў Зміцер Вінаградаў.
Імпрэза пачалася ў 12.00 у касцёле Найсвяцейшай Тройцы вёскі Засвір, дзе адбылася святочная імша-щшанаванне святара і паэта Казіміра Сваяка.
Пасля імшы выступілі: арганізатар святкавання — вядомы краязнаўца, крэўная паэта Іаланта Валуевіч, краязнаўца Іван Драўніцкі з Камарова, бацьку якога навучаў Казімір Сваяк, беларускі мастак
Алесь Цыркуноў (аўтар карціны “Партрэт Казіміра Сваяка”) і іншыя прысытныя. Прагучалі вершы Казіміра Сваяка. Затым бард з Астравеччыны Аляксандр Якіменка выканаў свае аўтарскія
песні-ўслаўленні славутага святара, а таксама песні на словы Казіміра Сваяка.