Шумахера выпісалі са шпіталя ў Лазане
Сяміразовы чэмпіён свету ў "Формуле-1" нямецкі гоншчык Міхаэль Шумахер выпісаны з рэабілітацыйнай клінікі ў Лазане і працягне лячэнне дома, паведамляе менеджмент спартсмена, перадае DELFI.lv.
"Рэабілітацыя Міхаэля працягнецца дома.
Улічваючы сур'ёзнасць атрыманых траўмаў, за апошні час быў дасягнуты значны прагрэс, але наперадзе ў яго яшчэ доўгі і цяжкі шлях. Мы хочам падзякаваць персаналу клінікі за шчырую і пісьменную працу. Просім паважаць прыватнае жыццё сям'і Шумахера, а таксама ўстрымацца ад спекуляцый
на тэму здароўя Міхаэля", — прыводзіць словы мэнэджара гоншчыка Сабіны Кім у сваім
блогу Адам Купер.
Нагадаем, што ў канцы снежня мінулага года Міхаэль Шумахер няўдала ўпаў на горных лыжах ў французскіх Альпах. Толькі ў канцы чэрвеня Міхаэль
выйшаў з комы і быў пераведзены са шпіталя ў Грэноблі ў рэабілітацыйную клініку ў Лазане.
Галоўны лекар рэабілітацыйнай клінікі ў Базэлі Марк Мадэра заявіў, што для такіх пацыентаў, як Шумахер, знаходжанне дома "аптымальна", нягледзячы на тое, што для сям'і дагляд за ім будзе няпростым. Дом легендарнага пілота "Формулы-1" знаходзіцца на беразе Жэнеўскага возера непадалёк ад Лазаны.