Севярынец заклікае ў знак салідарнасці з Каваленкам вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі

Сяргей Каваленка быў асуджаны ў маі 2010 года да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне нацыянальнага сцяга на галоўнай елцы Віцебска на Раство 7 студзеня таго ж года. 19 снежня 2011 года яго затрымалі, абвінаваціўшы ў чатырох парушэннях, якія ён нібыта здзейсніў, адбываючы пакаранне. 20 снежня актывіст абвясціў галадоўку пратэсту. 24 лютага 2012 года яго засудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі.

a6ce91443f690d0979d788694448382d.jpg

Каваленку знішчаюць за тое, што ён уздымае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг — сцяг беларускай свабоды, старажытны хрысціянскі сімвал, белую палатніну з крывёю ўкрыжаванага і ўваскрослага Ісуса, той самы, які ляжыць у аснове нацыянальных сцягоў Англіі, скандынаўскіх краінаў, Грузіі, Грэцыі, Швейцарыі ды іншых.
У сувязі з гэтым сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец заклікае на пасяджэнні каардынацыйнай групу "За Волю" 14 сакавіка стварыць Агульнацыянальны камітэт уратавання Сяргея Каваленкі.
 
Апроч таго, ён заклікае 16 сакавіка ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам і іншымі беларускімі палітвязнямі вывесіць па ўсёй Беларусі бел-чырвона-белыя сцягі.
Паводле прэс-службы БХД