Сэрца лечаць апраменьваннем

Сардэчна-сасудзістыя захворванні — галоўная прычына смерці і інваліднасці сярод насельніцтва як развітых краін, так і краін постсавецкай прасторы. Навукоўцы шукаюць магчымасці для карэкціроўкі наступстваў радыяцыйнага апраменьвання для сардэчна-сасудзістай сістэмы.



bf56a1b37b94243486b2034f8479c475.JPG

Сардэчна-сасудзістыя захворванні — галоўная прычына смерці і інваліднасці сярод насельніцтва як развітых краін, так і краін постсавецкай прасторы. Навукоўцы шукаюць магчымасці для карэкціроўкі наступстваў радыяцыйнага апраменьвання для сардэчна-сасудзістай сістэмы.
У Беларусі з 2006 па 2008 год адзначаўся паступовы рост хваробаў сістэмы кровазвароту, якія займалі ў структуры агульнай смяротнасці 52,6%. Супрацоўніца Міжнароднага ўніверсітэта імя Сахарава Клаўдзія Буланава ў ліку навукоўцаў, якія вывучаюць уплыў апраменьвання на малекулярным узроўні. Яна падкрэслівае, што праблема захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы была тыповай і да Чарнобыля, але “пасля аварыі яна, канешне, абвастрылася. Да слова: Клаўдзія Буланава — маці Дзмітрыя Буланава, якія з’яўляецца адным з фігурантаў справы “аб масавых беспарадках 19 снежня мінулага года. Хлопец не належыць да палітычных рухаў, партый, але пасля “сутак за ўдзел у мітынгу на плошчы Незалежнасці яго затрымалі і змясцілі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Матэрыял пра сям’ю навукоўца “Музыка за кратамі можна прачытаць у папярэднім нумары за 22 красавіка.
“Наша лабараторыя працавала над тым, як уплывае на сэрца і сасуды іанізуючая радыяцыя, — расказвае Клаўдыя Буланава пра сутнасць доследаў. — Было выяўлена, што з павелічэннем дозы апраменьвання ад аднаго да трох грэй функцыянальныя змены ў міякардзе становяцца больш устойлівымі, вядуць да фармавання сіндрому нейрацыркулярнай дыстаніі. Варта адзначыць, што выкліканыя радыяцыяй перадпаталагічныя станы сардэчна-сасудзістай сістэмы вызначаюцца ў значнай ступені недастатковай эфектыўнасцю рэгулятарных механізмаў. Больш высокія дозы апраменьвання былі здольныя выклікаць паражэнне структур і дэгенерацыю міякарда.
Тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні, праведзеныя за апошнія гады на клеткавым і малекулярным, а таксама арганным узроўнях, прывялі да з’яўлення новага метаду фізіятэрапіі. Ён заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага выпраменьвання міліметровага дыяпазону — КВЧ-тэрапія. Метад прымяняецца ў клініцы для лячэння самых разнастайных захворванняў, у тым ліку і сардэчна-сасудзістай паталогіі. Напрыклад, КВЧ-выпраменьванне аднаўляе парушэнні агрэгацыйнай здольнасці трамбацытаў пасля апраменьвання. “Тое, што некаторыя эфекты апраменьвання радыяцыяй магчыма карэктаваць, на маю думку, — дасягненне. Бо сітуацыя атрымліваецца не настолькі безнадзейная: маўляў, мы ўсе будзем гінуць, — зазначае супрацоўніца Міжнароднага ўніверсітэта імя Сахарава Клаўдзія Буланава.
Навуковец не адмаўляе таго, што апраменьванне радыяцыяй выклікае змены ў геномных сістэмах. Але таксама мяркуе, што не варта драматызаваць сітуацыю. “На адной з канферэнцый была агучаная інфармацыя па Смаленскаму раёну: там таксама выпалі радыеактыўныя асадкі. У многіх дзяцей была пашкоджаная шчытападобная залоза, у 15 гадоў у падлеткавым узросце шчытападобная залоза пачынае актыўна развівацца, і ёд даў найбольшае паражэнне. Калі гэтым дзяўчатам стала 25 гадоў, то ўжо ў многіх іх дзяцей былі выяўленыя паталогіі шчытападобнай залозы. Складна ўявіць, што на генетычным узроўні быў парушаны гэты ген. Відаць, тут уключыліся іншыя механізмы, што ўплываюць на спадчыннасць гэтай паталогіі, — лічыць Клаўдзія Буланава.