Самалёт, які разбіўся ў Казахстане, прайшоў рамонт у Беларусі
Су–27 упаў у Алмаацінскай вобласці ўвечары 23 верасня. Працягваюцца пошукі лётчыкаў — дваіх падпалкоўнікаў.
Фота tengrinews.kz
Як інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны Казахстана, самалёт у 2009 годе прайшоў капітальны рамонт у Беларусі і "меў у запасе яшчэ тры гады эксплуатацыі". Створана спецыяльная камісія для высвятлення прычын авіяцыйнага здарэння.